ІНФАРМАЦЫЯ

Беларусь - Беларусь


АБ РАДЗЕ ЗЯМЛЯЦТВАЎ

Рада зямляцтваў аб’ядноўвае нацыянальныя грамады, існуючыя ў МДІМЗ. Арганізацыя створана 2 красавіка 2008 года і развіваецца на карысць замежных і расійскіх студэнтаў МДІМЗ, імкнучыся адпавядаць высокай місіі і мэтам Універсітэта. Наша арганізацыя рэалізуе свае задачы пры садзейнічанні Дэканата па працы з замежнымі студэнтамі і Прарэктара па міжнароднаму супрацоўніцтву і грамадзкім сувязям. Першым кіраўніком Рады з’яўляецца Юры Кофнэр (Нямеччына), прыклаўшы вялікія намаганні да яго стварэння. Другім — Георгій Плашчынскі, які замацаваў Раду ў якасці адной з вядучых студэнцкіх арганізацый.

Нацыянальныя студэнцкія зямляцтвы пачалі фармавацца яшчэ ў савецкі час, калі ў МДІМЗ у 1946 г. з’явіліся першыя замежныя студэнты — з Манголіі. Існавала Рада сяброўства, якую калісьці ўзначальваў Рэктар МДІМЗ А. В. Таркуноў. Пасля 1991 г. колькасць замежных аб’яднанняў пайшла на спад, аднак у выніку стварэння Рады зямляцтваў зноў пачалося актыўнае фармаванне нацыянальных клубаў: у 2008–2009 гадах іх колькасць павялічалася ўдвая.

2 красавіка 2010 года быў прыняты, а 27 красавіка 2010 года — падпісаны Статут Рады, які рэгулюе ўзаемаадносіны паміж нацыянальнымі клубамі. Афіцыйнае адкрыццё сайта Рады адбылося 23 чэрвеня 2010 года.

Дзейнасць

Рада мае вельмі вялікую праграму дзейнасці. На працягу кожнага сэместру намаганнямі Сакратарыята Рады і нацыянальных грамадаў арганізуюцца 50–70 мерапрыемстваў рознай накіраванасці, уключна са сходамі і спартовымі спаборніцтвамі. Мы штогадова ладзім вялікія агульнаўніверсітэцкія мерапрыемствы. Сярод іх — канцэрт нацыянальнасцяў, у якім удзельнічаюць як студэнцкія, так і прафесійныя калектывы, у тым ліку, дзяржаўныя ансамблі. Ладзяцца студэнцкія Алімпійскія гульні сярод замежных студэнтаў (з 2008 г.), Кубак садружнасцяў па міні-футболе (з 2004 г.), Дзень міжнароднай кухні, святкаванне Навруза (усходняга Новага году). Перыядычна рэалізуюцца такія ініцыятывы, як Тыдзень СНД, Тыдзень міжнароднага бізнэсу, святкаванне Калядаў і шмат іншых.

Клубы імкнуцца знаходзіць і выкарыстоўваць новыя фарматы прадстаўлення сваёй краіны і культуры ва Ўніверсітэце. Шмат людзей збіраюць фестывалі «Расія шматнацыянальная» Клубы культуры народаў Расіі і «Тыдні Ізраіля», якія ладзяцца Саюзам ізральскіх студэнтаў (Габрэйскім клубам). Развіваецца традыцыя правядзення нацыянальных і рэлігійных святаў, мемарыяльных і памятных акцыяў. Ладзяцца круглыя сталы, канфярэнцыі, кінапаказы, арганізоўваюцца мерапрыемства і па-за межамі МДІМЗ.

Як пабудавана наша арганізацыя

Мы дзейнічаем на прынцыпах адкрытасці, раўнапраўя, дабравольнасці і самастойнасці, а таксама салідарнасці і супрацоўніцтва чальцоў Рады дзеля дасягнення агульных мэтаў. У нас дэмакратычная арганізацыя. Кожны клуб, які прадстаўляе сваю краіну, валодае правам голаса на Агульнай Радзе. Штогадова кожны студэнт па выніках выбараў можа стаць Кіраўніком Рады. Штогатова абіраюцца ягоныя намеснікі, кіраўнікі аддзелаў. Пры Радзе створаны Сакратарыят, у задачы якога ўваходзіць выкананне рашэнняў Агульнай Рады і Кіраўніка Рады. Функцыянуе аддзел СМІ і PR (журналістыкі), які бярэ інтэрв’ю і імкнецца да максімальна падрабязнага асвятлення кожнага мерапрыемства.

Рада імкнецца дапамагаць усім неабходным: у нас існуе грамадзкая прыёмная, куды кожны можа звярнуцца і пацікавіцца тым, што яму неабходна.

Рада садзейнічае сацыялізацыі замежных і расійскіх студэнтаў у рамках ВНУ: запрашае іх да ўдзелу ў арганізацыі мерапрыемстваў, дапамагае рэалізоўваць цікавыя ідэі і праэкты. Нацыянальныя арганізацыі імкнуцца дапамагаць сваім суайчыннікам і прасоўваць розныя ініцыятывы. З іх дапамогай наладжваюцца сацыяльныя сувязі са студэнтамі з розных краінаў. У кожнай арганізацыі — свае традыцыі і стыль працы. Рада імкнецца развіваць і ахоўваць іх.

Як да нас можна далучыцца?

У нас ёсць мноства цікавых задач: інфармацыйнае асвятленне жыцця і дзейнасці замежных і расійскіх студэнтаў, арганізацыя мерапрыемстваў, правядзенне сустрэч, падрыхтоўка прэзэнтацый, абарона грамадзкіх інтарэсаў і шмат іншага. Кожны знойдзе сабе нешта да спадобы.

Студэнты, задзейнічаныя ў працы Рады, маюць магчымасць падвышаць свой акадэмічны рэйтынг за кошт грамадзкіх дасягненняў — і ўсё у рамках Балонскай сістэмы. Тым, хто мае дасягненні ў грамадзкай дзейнасці, выносяцца падзякі з боку кіраўніцтва Рады і Ўніверсітэта, а іх дзейнасць становіцца вядомай. Кіраўнікі нацыянальных арганізацый і канкрэтных напрамкаў дзейнасці Рады ў рамках Сакратарыята атрымоўваюць неацэнны вопыт кіраўніцтва грамадзкім аб’яднаннем у такой сур’ёзнай установе, як МДІМЗ.

Для таго, каб стварыць зямляцтва, неабходна адшукаць адзінадумцаў і правесці ўстаноўчы сход. Звычайна на яго запрашаюцца прадстаўнікі амбасады, культурнага цэнтра, а таксама кіраўніцтва Ўніверсітэта, госці з іншых ВНУ. Напрыклад, на адкрыцці Харвацкага клуба прысутнічаў Амбасадар Харватыі ў РФ Нэбойша Кохаровіч.

Каб далучыцца да нас, ня трэба нічога асаблівага — дастаткова напісаць на mail@sovzem.ru і пакінуць свае асабістыя дадзеныя.




СТРАНЫ